top of page

Вядучы:

– Сення у нашым садзе свята!

I гасцей у нас багата.

Усiх на свята запрашаем

I сардэчна вас вiтаем-

I дарослых, i дзяцей,

I шаноуных усiх гасцей!

Майстры i некаторыя дзецi сядаюцьза столiкi, на якiх усе падрыхтавана для працы:1 – салома i лен,2 – выцiнанкi,3 –вышыука,4 –глiна.

Выхавальнiк:

– Добры дзень, паважаныя сябры! Паглядзiце,у нашым горадзе есць усё для працы i адпачынку. Кожны знойдзе тут сабе справу па сэрцу. А якiя тут майстры жывуць i працуюць!

Майстар:

(за столiкам з саломы i лену)

Падыходзьце хутчэй!

Пазнаемлю з цацкаю-

З саламянай, i льняною-

Вось такою!

Дзецi:

1 .Вось i цацкi-саламянкi,

Сонца льецца з iх на нас:

Быцам залацiстыя,

Праменчыкi iскрыстыя!

2.А мы сеялi лянок,

Урадзiуся наш лянок.

Мы лянок iрвалi,

У снапы збiралi,

Аббiвалi, у полi слалi…

Урадзiуся лянок,

Белы слауны кужалек!

З кружалька зрабiлi цацкi.

Майстар:

–Бачу, што вы дзеткi стараныя, працавiтыя.За гэта трымайце мой падарунак.

(Дае ляльку у беларускiм строi).

Выхавальнiк:

– Дзякуй вам за такi цудоуны падарунак!(Разглядаюцьляльку, выхавальнiк задае пытаннi пра адзенне , пра вяночак). Дзецi, а помнiце….

Мы прыгожыя вяночкi

З васiлечка уплялi,

На зялененькiм лужочку

Карагоды вялi.

Карагод «Сiнi васiлек» (Я.Жабко)

Выхавальнiк:

–Дзецi , паглядзiце, тутi мастак есць.(Падыходзяць да мальберта, заякiм працуе мастак).

Выхавальнiк:

–Бачым,бачым,нават малююць партрэты. Можа, гэты мастак i нам зробiць партрэты?

Мастак:

 –Я з задавальненнем выканаю вашу просьбу. Але ж чым вы плацiцьбудзеце?

Выхавальнiк:

–Чым скажаш. Можам нават табе грошай даць.

Мастак:

–Не, не у грашах шчасце, а калi радасць і вяселле у хаце. Можа,вы мяне чым павесялiце? Лепшай платы мне i не трэба.

Песня «Весялiнка» (I.Фатыхава)

Майстар:( за столiкам з выцiнанкамi).

Гэй, панове, сюды iдзiце!

Гэй,панове, сюды глядзiце!

Пакажу вам выцiнанкi,

I сурвэткi,i фiранкi.

Дзiця:

–Я цудоуны клопат маю:

Выцiнанкi выцiнаю.

У свой блiзкi поспех веру,

Бо, у руках маiх папера

I нажнiцы- чараунiцы.

Я пакуль што вучанiца,

У настаунiцы уменне

Набываю я з нецярпеннем.

Выхавальнiк:

–Давайце зараз мы з нашым майстрам пагуляем у iгру.

Iгра «Пярсцёнак»

(Играющие стоят по кругу, держат руки впереди лодочкой. Выбирается один ведущий. В руках у ведущего лежит небольшой блестящий предмет (это может быть колечко, фантик из фольги). Ведущий идет по кругу и каждому как будто кладет колечко в руки. При этом он говорит:

Вось па крузе я іду,

Усім пярсценачак кладу,

Мацней ручкі заціскайце

Да глядзіце, не зявайце.

( Одному из детей он незаметно кладет колечко, а потом выходит из круга и говорит: «Пярсценачак, пярсценачак, выйдзі на ганачак!» Тот, у которого в ладошках окажется колечко, выбегает, а дети должны постараться задержать его, не выпустить из круга. Правила игры. После слов: «Пярсценачак, пярсценачак, выйдзі на ганачак!»— все игроки должны успеть быстро взяться за руки, чтобы не выпустить игрока с колечком в руке из круга.)

Выхавальнiк:

–Пойдзем далей глядзець i вучыцца. Ай,якi цуд! Як гэта, дзеткi.называецца?

Дзецi:

 –Вышыука!

Майстрыцца:(за столiкам з вышыукай).

–Я сягоння рана устала,

Гладдзю ручнiчок вышывала:

Зязюлю у зяленай дуброве,

Сiнiя валошкi –у жыце на полi.

Да свята на белым абрусе,

Вышывала лясы Беларусi.

Дзiця:

–Чараунiца наша майстрыца.

Возьме у рукi палатно-

Ажыве ураз яно!

Выхавальнiк:

–Можа я паспрабую выщываць? Позiркам журауля не зловiш.            

(Выхавальнiк спрабуе вышываць, коле палец,крычыць ад болю).

Майстрыца:

–Ой, якi майстар, такая i работа! Ад спеху нарабiла смеху!

Выхавальнiк:

 –А нашы дзецi ведаюць многа прыказак i прымавак аб працы.

Дзецi прамауляюць прыказкi:

1.Нiчога само не робiцца.

2.Гультай за дзела - мазоль за цела.

3.Хто не працуе,той не есць.

4.Зямлю грэе сонца,а чалавека- праца.

5.Што пасееш,тое i пажнеш.

6.Без працы не будзе вяселля.

Падыходзяць да другога столiка….

Майстрыца:

(за столiкам  з глiнянымi вырабамi).

–Гэй, шаноуныя людзi, да мяне прыблудзiцеся! Глядзiце, якiя цудоуныя вырабы я зрабiла…!

Выхавальнiк:

–Спадарыня майстрыца!

Мы тавары жадаем твае набыць,

Толькi вось не ведаем

Чым табе плацiць?

Майстрыца:

–Я з вас багата невазьму!

За посуд папрашу з вас гульню.

Але гульня гульнi рознiца-

У « Гарлачык» пагуляць возьмецеся?

Выхавальнiк:

–Калi ласка, спадарыня,

У «Гарлачык» гуляць гатовы.

Хуценька, мае дзеткi,

Станавiцеся у кола.

Гульня «Гарлачык».

( Дзецi сядзяць у крузе на кукiшках. Гэта «гарлачыкi». Па крузе пад беларускую музыку ходзiць «пакупнiк». Музыка спыняецца – «пакупнiк»  спыняецца ля якога-небудзь «гарлачыка» i пытаецца:

« Колькi каштуе гарлачык?»

Дзiця-«гарлачык»:

–За гарлачык гэты

Дай нам зусiм крышку:

Каб нiколi не хварэць,

Маннай кашы лыжку.

(Пасля гэтых слоу дзiця-«гарлачык» падымаецца на ногi, а «пакупнiк»-насустрач яму у супрацьлеглым напрамку. Кожны iмкнецца заняць свабоднае месца.Той хто спазняецца, становiца «пакупнiком».

Майстрыца:

–Дзякуй вам, дзеткi любiмыя, душу маю павесялiлi. Бярыце вось гэты падарунак (дае глiняную цацку).

У залу, iграючы на дудцы, з торбаю заходзiць Несцерка.

Несцерка:

 –Добры дзень! Бачу я – тут народу багата! Будзе добрае свята! Цi пазналi вы мяне? Не? Я ж Несцерка, плясун ды весялун. Усiм у бядзе дапамагаю ды народ забауляю.  Ачаго ж вы прыцiхлi? Можа паснулi?

Выхавальнiк:

–Не, мае дзеткi не сумуюць!

Несцерка:

 –Адкажыце мне сябры….што для жыта трэба?

Дзецi:

–Ну, вядома,трэба глеба.

Несцерка:

–А для птушкi?

Дзецi:

–Вышыня!

Несцерка:

–А для казкi?

Дзеці:

–Цiшыня!

Несцерка:

–Ну, а што для весялосцi?

Дзецi:

–Каб часцей бывалi госцi!

Несцерка:

 –Рукi у бокi, рукi у бокi!

Пойдзем у скокi,пойдзем у скокi!

Танец-ігра «Бульба»

Выхавальнiк:

–Надыходзiць сумны час:

Пара развiтацца,

Але просiм шчыра вас

Зноу да нас вяртацца.

Будзем рады мы сябрам,

Пачастуем ласкай.

Няхай сонца свецiць вам,

Як у добрай казцы!

Пад беларускую музыку дзецi выходзяць з залы.

МЭТЫ: Знаемства з жыццем i побытам беларускага народа, далучыць да агульначалавечных каштоунасцей, вытокау духоунасцi, народнай мудрасцi, спявацьбеларускiя песнi, танцаваць народныя танцы, любiцьсвае родныя мясцiны, сваюРадзiму. Фармiраваць у дзяцей нацыянальную свядомасць у час правядзення народных гульняу, выканання песень, танцау,беларускай музыкi у ДУ.

Интернет-ресурсы

01.12.2022

УО.png

© 2022 ГУО "Детский сад № 14 г.Слонима"

Ягниш Мария

bottom of page